За карупцыю звольнілі гендырэктара Беларускага бюро транспартнага страхавання
3- 22.05.2025, 12:04
- 3,198

За карупцыю звольнілі гендырэктара Беларускага бюро транспартнага страхавання
Генеральнага дырэктара Беларускага бюро транспартнага страхавання Антона Аўсейку звольнілі з прычын, звязаных з карупцыяй. Як паведамляе
«Еўрарадыё», адпаведная ўрадавая пастанова №278 ад 20 траўня з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Падпісаў яе прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
У дакуменце гаворыцца, што Аўсейка зняты з пасады ў сувязі з учыненнем правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння (пункт 51 часткі 2 артыкула 47 Працоўнага кодэкса).
На сайце арганізацыі генеральным дырэктарам дагэтуль пазначаны Антон Аўсейка.
Беларускае бюро транспартнага страхавання было створанае ў 1999 годзе, калі ў краіне ўвялі абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці. Сёння ў склад бюро ўваходзяць такія кампаніі, як «Белдзяржстрах», «Асоба», «Белнафтастрах», «Белэксімгарант», «Прамтрансінвест» і «ТАСК».
Аўсейка працаваў гендырэктарам бюро з 2009 года.