3 чэрвеня 2025, aўторак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа Папа Леў XIV стаць пасярэднікам паміж Расеяй і Украінай?

4
Ці можа Папа Леў XIV стаць пасярэднікам паміж Расеяй і Украінай?

Ватыкан ужо садзейнічаў абмену палоннымі і вяртанню ўкраінскіх дзяцей.

Новы Папа Рымскі, Леў XIV - першы пантыфік з ЗША - разглядаецца як магчымы пасярэднік у перамовах паміж Расеяй і Украінай. Міратворчая роля Ватыкана стала адной з ключавых тэм яго пантыфікату, піша The Washington Post (пераклад - сайт Charter97.org).

«Святы Прастол гатовы стаць месцам, дзе ворагі могуць сустрэцца і паглядзець адзін аднаму ў вочы», - заявіў ён.

Ідэю падтрымаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля размовы з Пуціным. Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні паведаміла, што Папа выказаў гатоўнасць прыняць перамовы ў Ватыкане.

Аднак працэс ускладнены палітычна і тэхнічна. Расея працягвае баявыя дзеянні, нягледзячы на заклікі да замірэння. Еўрапейскія санкцыі ўскладняюць паездкі расейскіх чыноўнікаў, але Латэранская дамова 1929 года абавязвае Італію забяспечваць дыпламатам доступ у Ватыкан.

Украіна таксама праяўляе цікавасць. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў Ватыкан магчымай пляцоўкай для перамоваў. Пасол Украіны пры Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што Папа «гатовы зрабіць усё магчымае» дзеля міру.

Ватыкан ужо станавіўся пасярэднікам у гэтым канфлікце: садзейнічаў абмену палоннымі і вяртанню ўкраінскіх дзяцей, вывезеных у Расею. Гэтыя дзеянні каардынаваў кардынал Матэа Дзупі.

Хоць Папа Францішак раней імкнуўся да нейтралітэту, Леў XIV займае больш жорсткую пазіцыю. Яшчэ да пантыфікату ён называў вайну «імперскім уварваннем». Стаўшы Папам, ён правёў першую сустрэчу менавіта з Зяленскім і неаднаразова згадваў Украіну ў публічных выступах.

Крэмль пакуль не пацвердзіў удзел у перамовах, але прыняў ініцыятыву Ватыкана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках