9 чэрвеня 2025, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі суд у апошні момант забараніў перадачу выспаў Чагас Маўрыкію

3
Брытанскі суд у апошні момант забараніў перадачу выспаў Чагас Маўрыкію

На адной з іх размешчана вайскова-марская база ЗША і Брытаніі.

Брытанскі суд заблакаваў перадачу Маўрыкію суверэнітэту над спрэчнымі выспамі Чагас. Гэта адбылося за некалькі гадзін да таго, як у чацвер павінна было быць падпісанае адпаведнае пагадненне.

Пра гэта паведамляе агенцтва AP News.

Пытанне архіпелага Чагас

У кастрычніку 2024 года Вялікабрытанія пагадзілася перадаць Маўрыкію архіпелаг у Індыйскім акіяне. На адным з астравоў Дыега-Гарсія размешчана вайскова-марская база ЗША і Брытаніі для караблёў і авіяцыі. Чакалася, што Лондан будзе арандаваць базу тэрмінам мінімум на 99 гадоў.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, з якой былі праведзены кансультацыі, дала сваю згоду, але завяршэнне ўгоды зацягнулася праз перамовы аб кошце, якія адбыліся ў апошнюю хвіліну.

Пагадненне павінна было быць падпісанае прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам і лідарам Маўрыкія Навінам Рамгуламам на віртуальнай цырымоніі ў чацвер раніцай.

Але некалькімі гадзінамі раней у чацвер суддзя Высокага суда наклаў судовую забарону, прыпыніўшы падпісанне пагаднення.

Прычынай стаў пазоў дзвюх жанчын з народа чагосцаў, якія прадстаўляюць карэнных жыхароў астравоў, што былі выселеныя дзесяцігоддзі таму, каб вызваліць месца для амерыканскай базы.

Жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянкамі Вялікабрытаніі, асцерагаюцца, што пасля таго, як Маўрыкій верне суверэнітэт над выспамі, то ім будзе яшчэ цяжэй вярнуцца.

У выніку суддзя Высокага суда Джуліян Гус часова забараніў ураду Брытаніі рабіць любыя «канчатковыя ці юрыдычна абавязковыя крокі для завяршэння перамоваў аб магчымай перадачы Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне, таксама вядомай як архіпелаг Чагас, замежнаму ўраду».

Астравы Чагас знаходзяцца пад брытанскім кантролем з 1814 года. Брытанія аддзяліла выспы ад Маўрыкія, былой брытанскай калоніі, у 1965 годзе, за тры гады да здабыцця Маўрыкіем незалежнасці.

На працягу сямі гадоў у 60-70-х гадах Брытанія прымусова выселіла з астравоў усё мясцовае насельніцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках