Tesla страціла лідарства на рынку электрамабіляў у Еўропе
16- 22.05.2025, 18:20
- 10,412

Хто выйшаў на першае месца.
Паводле вынікаў красавіка ўпершыню за шмат месяцаў кампанія Tesla страціла лідарства на рынку новых электрамабіляў у Еўропе. Яе апярэдзіў кітайскі аўтавытворца BYD.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
За 30 дзён красавіка продажы BYD у краінах ЕЗ склалі 7231 электрамабіль, павялічыўшыся ў 2,7 раза ў гадавым выразе.
«Розніца ў абсалютных лічбах продажаў паміж двума брэндамі можа быць невялікая, але наступствы значныя. Гэта важны паваротны момант для еўрапейскага аўтамабільнага рынку», – адзначаюць аналітыкі.
Нягледзячы на ўвядзенне Еўразвязам загараджальных мытаў на электрамабілі кітайскай вытворчасці, еўрапейскія продажы аўто на электрацязе з Кітая ў красавіку выраслі на 59% у параўнанні з гэтым жа месяцам у 2024 годзе. Для параўнання, сумарныя продажы электрычных машынаў з заводаў Еўропы, Японіі, Паўднёвай Карэі і ЗША за год выраслі толькі на 26%.
«Гэта пераломны момант для еўрапейскага аўтарынку. Tesla шмат гадоў была тут безумоўным лідарам у продажах электрычных машынаў, у той час як BYD прысутнічала да канца 2022 года толькі ў Нарвегіі і Нідэрландах», – адзначыў аналітык JATO Dynamics Феліпе Муньёс.