10 чэрвеня 2025, aўторак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган заявіў, што не плануе больш балатавацца ў прэзідэнты

9
Эрдаган заявіў, што не плануе больш балатавацца ў прэзідэнты

Ён займае пасаду прэзідэнта Турцыі з 2014 года.

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што краіна «не можа ісці ў будучыню з канстытуцыяй, напісанай путчыстамі» (Канстытуцыя Турцыі была прынятая ў 1982 годзе, праз тры гады пасля ваеннага перавароту), таму асноўны закон неабходна памяняць.

Эрдаган запэўніў, што хоча новую канстытуцыю «не для сябе, а для нашай краіны» і што ён у любым выпадку не будзе балатавацца на новых выбарах.

Эрдаган займае пасаду прэзідэнта з 2014 года, ягоныя паўнамоцтвы заканчваюцца ў 2028 годзе. Цяпер у Эрдагана ўжо трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Канстытуцыя забараняе кіраваць краінай больш за два тэрміны – але ў 2018 годзе ў яе былі ўнесеныя папраўкі, якія памянялі парламенцкую форму кіравання на прэзідэнцкую, пасля чаго Мінюст краіны пастанавіў, што першы тэрмін Эрдагана «не лічыцца».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках