У Тайландзе затрымалі котку за ўкус паліцыянта
16- 22.05.2025, 20:38
- 8,698

Жывёле знялі адбіткі лапаў і зрабілі турэмнае фота.
Паліцыянты ў Тайландзе арыштавалі котку з мянушкай Ноб Нэн. Пра гэта паведамляе выданне Mothership.
Прычынай затрымання стала тое, што згубленая котка ўкусіла паліцыянтаў, якія спрабавалі ёй дапамагчы і адшукаць гаспадара. Пасля чаго праваахоўнікі прынялі пастанову задакументаваць тое, што адбылося, паводле ўсёй строгасці мясцовага закона.
Жывёле знялі адбіткі лапаў, зрабілі турэмнае фота (магшот) і ўзялі аналіз мачы на наяўнасць кацінай мяты – рэчыва, якое выклікае ў некаторых гадаванцаў пераўзбуджэнне. Тэст быў адмоўны: як удакладнілі паліцыянты, котка дзейнічала інстынктыўна.
У выніку «парушальніцу» забраў гаспадар.

