8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ цела рэктара маскоўскай ВНУ знойдзенае ў галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!»

23
У РФ цела рэктара маскоўскай ВНУ знойдзенае ў галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!»

Як ён патрапіў у скульптуру?

У галаве манумента «Радзіма-маці кліча!» у Валгаградзе знайшлі труп мужчыны. Мясцовыя СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць, што памерлы – Мікалай Часнакоў, які быў рэктарам Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай (МДАФК) культуры.

Выданне «Нататнік Валгаград» піша, што мужчыну магло стаць блага падчас экскурсіі. Mash удакладняе, што экскурсія магла быць нелегальнай. Мясцовыя жыхары расказалі тэлеграм-каналу, што арганізаваныя шпацыры ўнутры манумента – «рэдкая і нелегальная» практыка, але «самыя смелыя якраз даходзяць да галавы». Таксама можна патрапіць у меч, але знаходзіцца ў гэтай частцы статуі небяспечна праз рухомасць канструкцыі.

Паводле сцвярджэння Mash і Baza, папярэдне ў загінулага здарыўся сардэчны прыступ. Shot піша, што прычынай смерці мог стаць тромб, які адарваўся.

«[Мужчына] ляжаў нейкі час, яму спрабавалі аказаць першую дапамогу іншыя ўдзельнікі экскурсіі», – зазначае канал.

Аднак выратаваць экскурсанта не атрымалася, ён памёр да прыезду хуткай, адзначае Shot.

Цяпер уваход унутр ансамбля зачынены «з тэхнічных прычынаў».

У СУ СК Расеі Валгаградскай вобласці заявілі, што папярэдне смерць мужчыны не носіць прыкметаў крымінальнага характару. Праваахоўнікі высвятляюць усе дэталі здарэння. Экскурсавода выклікалі на допыт, дадаў Shot.

На сайце МДАФК з'явілася паведамленне пра «раптоўную» смерць 68-гадовага Мікалая Часнакова, прычыны не ўдакладняюцца. «Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім. Вечная памяць. Інфармацыю пра дату, час і месца развітання паведамім пазней», – гаворыцца ў звароце ўніверсітэта.

У Валгаградзе праводзіўся фестываль ВНУ фізічнай культуры. Ад 14 навучальных установаў з усёй Расеі прыехалі па 20 чалавек, у іх ліку Мікалай Часнакоў, піша Shot. У рамках паездкі яны пастанавілі паглядзець Валгаград, у тым ліку манумент «Радзіма-маці кліча!».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках