6 чэрвеня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» падоўжыла кантракт з другім бамбардзірам каманды

«Барселона» падоўжыла кантракт з другім бамбардзірам каманды

У гэтым сезоне ён забіў 34 галы і аддаў 25 дзейсных перадачаў.

Бразільскі вінгер Рафінья прадоўжыў кантракт з «Барселонай» да лета 2028 года, паведаміла прэс-служба клуба.

Рафінью 28 гадоў, у гэтым сезоне ён забіў 34 галы (у тым ліку 18 у чэмпіянаце і 13 у Лізе чэмпіёнаў) і аддаў 25 дзейсных перадачаў у 56 гульнях. Больш у каталонскім клубе забіў толькі Роберт Левандоўскі (40).

Бразілец гуляе за каталонскі клуб з 2022 года. За гэты час ён перамог з «Барселонай» два тытулы чэмпіёна Гішпаніі, адзін Кубак і два Суперкубкі краіны.

«Барселона» 16 траўня датэрмінова перамагла Ла Лігу, стаўшы недасягальнай для мадрыдскага «Рэала» за два туры да канца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках