У Барысаве ратавальнікі вызвалілі казулю са зняволення
2- 22.05.2025, 21:44
- 3,868

Відэа са шчаслівым фіналам.
Сапраўдная выратавальная аперацыя разгарнулася раніцай 22 траўня на вуліцы Трусава ў Барысаве.
Мясцовыя жыхары заўважылі казулю, якая захраснула ў плоце, і выклікалі супрацоўнікаў МНС.
Дзікая жывёла, відаць, спрабавала пераскочыць агароджу, але не разлічыла сілы.
Ратавальнікі падышлі да справы з асаблівай асцярожнасцю: акуратна вызвалілі казулю з палону, а таксама праверылі – ці няма ў яе траўмаў.
На шчасце, яна не пацярпела. Пасля агляду жывёлу перадалі спецыялістам лясгаса.
Видео: МЧС / Telegram pic.twitter.com/nGrTYK3J7g
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) May 22, 2025
Видео: МЧС Беларуси / Telegram pic.twitter.com/I2pCUsf4U3
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) May 8, 2025