УСУ разбілі збой войска РФ на Куршчыне
2- 23.05.2025, 9:31
- 6,820

Удар быў нанесены ракетамі.
УСУ нанеслі паспяховыя ўдары па збоі вайсковай тэхнікі і асабовага складу войска РФ у Льгове Курскай вобласці.
Сярод акупантаў ёсць «двухсотыя», цяпер вораг падлічвае страты, паведамляе «Диалог» са спасылкай на паведамленні, якія публікуюцца ў расейскіх пабліках.
Як паведамляюць Z-прапагандысты, пазіцыі расейскага войска размяшчаліся ў раёне АЗС «Раснафта» на выездзе з Льгова. Імаверна, акупанты знаходзіліся ў будынку крамы запчастак для КамАЗаў, размешчаным паблізу.
Як сцвярджаюць некаторыя Z-ваенкары, усяго было тры прылёты. З іх слоў, УСУ выкарыстоўвалі «нейкія магутныя ракеты». Іншыя прапагандысты паведамляюць, што ўдар, папярэдне, наносіўся з РСЗА HIMARS. Мясцовыя паблікі пішуць, што ў горадзе было вельмі шумна.