Польшча ўзводзіць новы бар'ер на граніцы з Беларуссю
3- 23.05.2025, 9:49
- 4,636

На гэты раз - па рацэ.
Польшча пачала ўзвядзенне электронных бар'ераў на водных адцінках сваіх рубяжоў.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі суседняй краіны Томаш Семоняк.
Загароду ўсталёўваюць уздоўж ракі Буг, якая на доўгім адцінку ідзе па мяжы з Беларуссю.
«На польска-беларускай мяжы ў Люблінскім ваяводстве вядуцца працы па ўзвядзенні электроннай загароды на памежнай рацэ Буг», – піша Семоняк у X.
З яго слоў, усё будзе гатовае да 20 ліпеня, а патрэбна гэта для ўзмацнення бяспекі рубяжоў.
Удакладняецца, што электронная загарода па воднай частцы ўключае блізу 1,8 тысячы мачтаў з камерамі, 4,5 тысячы камер бесперапыннага і цеплавізійнага назірання і спецыяльныя датчыкі, якія могуць выявіць розныя аб'екты.
Дарэчы, да гэтага аналагічную сістэму ўзвялі на водных адцінках у прыграніччы ў Падляшскім ваяводстве.