9 чэрвеня 2025, панядзелак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці арыштаваныя пяць расейскіх вайскоўцаў

9
У Курскай вобласці арыштаваныя пяць расейскіх вайскоўцаў

Іх абвінавачваюць у асабліва жорсткім забойстве, бандытызме і марадзёрстве.

Расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці абвінавачваюць у крадзяжах і забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, справу расследуе Следчы камітэт Расеі. Як піша «Коммерсантъ», паводле версіі следства, яны аб'ядналіся ў банду для ўчынення злачынстваў.

Агулам паводле справы праходзяць пяць чалавек. З судовых дакументаў вынікае, што яны абвінавачваюцца ў бандытызме, забойстве, учыненым групай асоб з асаблівай жорсткасцю, і марадзёрстве. Вядома, што адным з фігурантаў расследавання з'яўляецца вайсковец Міхаіл Осіпаў, які быў арыштаваны па месцы ўчынення злачынства, якое належыць да юрысдыкцыі Курскага гарнізоннага вайсковага суда.

Як адзначае газета, у справе салдата Аляксандра Лісунова, якога арыштавалі разам з Осіпавым у тым жа месцы паводле абвінавачання ў дапамозе забойству, але потым асудзілі ў асаблівым парадку ў сувязі з прызнаннем віны за ўтойванне злачынства, прыводзіцца адзін з эпізодаў, якія ставяцца ў віну:

«Вайскоўцы, каб прычыніць пакуты сваёй ахвяры, з АК-74 выпусцілі яму ў ногі не менш за сем куль, а потым дабілі стрэлам у галаву, гаворыцца ў справе. Каб схаваць сляды злачынства, цела спусцілі ў падвал разбуранага дома, аблілі гаручым і падпалілі».

У размове з «Коммерсантом» адзін з адвакатаў па гэтай справе распавёў, што гаворка ідзе аб падраздзяленні штурмавікоў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. З яго слоў, следства ставіць у віну вайскоўцам забойства таварыша па службе, з якім у іх адбыўся канфлікт. Пры гэтым самі фігуранты гавораць, што яны разабраліся з дэзерцірам. Яны адмаўляюць рабаванні і разбоі і сцвярджаюць, што ў кінутых будынках бралі «дробязь», якая магла спатрэбіцца для салдацкага побыту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках