Пуцініста Піліпа Кіркорава шпіталізавалі ў Маскве
11- 23.05.2025, 16:03
- 19,392

Ён атрымаў апёкі з ускладненнямі.
Расейскага спевака-пуцініста Піліпа Кіркорава шпіталізавалі пасля пажару падчас яго канцэрта ў Санкт-Пецярбургу. Ён атрымаў апёкі з ускладненнямі.
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на расейскія СМІ, гаенне ішло цяжка праз цукровы дыябет, дыягнаставаны ў артыста раней, пачалося запаленне. Цяпер медыкі змагаюцца за здароўе спевака.
Прадстаўнікі Кіркорава пацвердзілі, што ён пад наглядам, але адмовіліся раскрываць падрабязнасці.
Адзначым, падчас канцэрта, на якім і здарыўся гэты інцыдэнт, феерверк спрацаваў не так, як павінен быў, чаму Кіркораў атрымаў траўму рукі.