9 чэрвеня 2025, панядзелак, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмен «1000 на 1000»: Зяленскі паведаміў пра вяртанне 390 украінцаў

6
Абмен «1000 на 1000»: Зяленскі паведаміў пра вяртанне 390 украінцаў

Прадаўжэнне абмену будзе 24 і 25 траўня.

Паміж Украінай і Расеяй 23 траўня пачаўся абмен асобамі, якія ўтрымліваюцца ў фармаце «1000 на 1000». Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у Telegram.

Паводле ягоных словаў, сёння абмяняны 390 чалавек. Прадаўжэнне абмену будзе 24 і 25 траўня.

«Вяртаем нашых людзей дадому. Рэалізаваная першая частка дамоўленасці пра абмен 1000 на 1000. Гэтая дамоўленасць была дасягнутая на сустрэчы ў Турцыі, і важна рэалізаваць яе цалкам», – напісаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках