Топ-3 культавыя фільмы для вечаровага прагляду
7- 23.05.2025, 18:13
- 5,638

У кожным з іх сыграла легендарная Демі Мур.
Демі Мур – адна з самых папулярных амерыканскіх акторак, якая атрымала сусветную славу. «Кіно 24» сабрала спіс высокарэйтынгавых стужак, у якіх знялася Демі Мур.
«Субстанцыя»
У цэнтры сюжэту – Элізабэт Спаркл, сапраўдная суперзорка і ўладальніца прэміі Оскар, якая вядзе неверагодна папулярнае фітнэс-шоў. Нечакана прадзюсар пастанаўляе, што Элізабэт час сысці на пенсію.
Менавіта тады ў яе жыцці з'яўляецца «Субстанцыя» – загадкавы прэпарат для рэплікацыі клетак, што часова стварае маладзейшую, дасканалую версію чалавека. Так нараджаецца цудоўная Сью, і наступствы існавання дзвюх жанчынаў з адной свядомасцю становяцца дзіўна непрадказальнымі.
«Прывід»
Пасля рамантычнага вечару ў тэатры закаханая пара вяртаецца дадому. Але на цёмнай вуліцы на іх нападае рабаўнік. У спробе абараніць каханую Сэм гіне.
Але ягоная гісторыя не заканчваецца – ён вяртаецца як прывід, каб выратаваць Молі. Сэм даведваецца, што ягоная гібель не была выпадковасцю, а цяпер і Молі пагражае небяспека. Аднак ён – толькі нябачны дух, якога яна не бачыць і не чуе. Як жа папярэдзіць яе, што жыццё вісіць на валаску?
«Хто вы, містар Брукс?»
Містар Брукс – узорны сем'янін, клапатлівы муж і бацька. Але за гэтым бездакорным фасадам хаваецца цёмны бок – бязлітасны серыйны забойца. У ягонай свядомасці ідзе ўнутраная барацьба: адна частка імкнецца да нармальнага жыцця, другая – прагне крыві. І пакуль ніводны з бакоў не бярэ верх, забойствы прадаўжаюцца.
Але чарговае злачынства мяняе ўсё. Сведкам становіцца псіхічна нестабільны фатограф, які пачынае шантажаваць Брукса. Але грошы яму не патрэбныя – ён хоча быць суўдзельнікам і бачыць наступныя забойствы на ўласныя вочы.
Цяпер містару Бруксу даводзіцца выбіраць: паддацца шантажу і дазволіць злу захапіць кантроль – ці нарэшце спыніць сябе і вырвацца з гэтага крывавага замкнёнага кола.