Лукашэнка пацвердзіў, што адабраў у расейскага «сябра»-алігарха прадпрыемства
13- 23.05.2025, 18:51
- 13,846

Размова ідзе пра Нежынскі горна-абагачальны камбінат.
Лукашэнка пацвердзіў нацыяналізацыю Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Пра гэта дыктатар гаварыў падчас наведвання горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне. Раней праект развівала кампанія расейскага алігарха Міхаіла Гуцырыева, адзначае «Люстэрка».
23 траўня Аляксандр Лукашэнка наведаў Нежынскі горна-абагачальны камбінат (ГАК), які належыць кампаніі «Нетры Нежын». Аб'ект планавалі запусціць да 1 чэрвеня гэтага года.
– Змены палітыкі прамысловай у чым? Аб'ект пабудавалі, людзі патрэбныя – лішніх людзей быць не павінна, бо аголіш вёску – у вёсцы не будзе каму працаваць. Разам будзем старацца ствараць – гэта ж дзяржаўнае прадпрыемства, – заявіў Лукашэнка, абмяркоўваючы перспектыву праекту з намеснікам дырэктара ГАКа Іванам Галаватым.
Раней звязаны з гэтым праектам расейскі алігарх, якога называюць сябрам Лукашэнкі, гаварыў, што беларускі дыктатар нацыяналізаваў ягоныя актывы на 500 млн даляраў.