3 чэрвеня 2025, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: ЗША нечакана асудзілі вайну Расеі супраць Украіны

6
The Telegraph: ЗША нечакана асудзілі вайну Расеі супраць Украіны

У супольным камюніке паводле вынікаў саміту G7.

Міністры фінансаў краін Групы сямі (G7) у супольным камюніке асудзілі «жорсткую вайну» Расеі супраць Украіны і паабяцалі ўзмацніць санкцыі супраць Масквы, калі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін і ў далейшым будзе марудзіць са спыненнем агню.

Як піша The Telegraph, дакумент азнаменаваў «значную змену» ў палітыцы адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая раней адмаўлялася ўскладаць на Расею поўную віну за вайну.

«Мы асуджаем жорсткую вайну Расеі супраць Украіны і высока ацэньваем велізарную ўстойлівасць ўкраінскага народа і эканомікі», – заявілі міністры фінансаў G7 пасля трохдзённага саміту ў Банфе, Канада, у якім узяў удзел, дарэчы, міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.

У камюніке таксама гаворыцца, што краіны G7 «застаюцца адданымі непахіснай падтрымцы Украіны ў абароне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і права на існаванне, а таксама свабоды, суверэнітэту і незалежнасці на шляху да справядлівага і трывалага міру».

Як адзначае выданне, гэтая заява супярэчыць папярэднім пазіцыям, якія Белы дом займаў з пачатку сваіх «мірных намаганняў».

У дакуменце краіны таксама пацвярджаюць «рашучасць забяспечыць, каб Расея заплаціла за шкоду, якую яна прычыніла Украіне».

У дакуменце сябры G7 таксама паабяцалі захаваць замарожаныя расейскія актывы і вывучыць новыя «карныя захады».

«Калі такое спыненне агню не будзе ўзгодненае, мы працягнем вывучаць усе магчымыя варыянты, у тым ліку варыянты максімальнага ціску, такія як далейшае ўзмацненне санкцый», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што ў Брусэлі камюніке сустрэлі з палягчэннем.

«Дзякуй Богу», - сказаў адзін заходні чыноўнік, які працуе над палітыкай групы што да Украіны.

Саміт міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін G7 адбыўся ў Банфе, Альберта, Канада, з 20 да 22 траўня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках