У кватэры жыхароў Жодзіна прылятаюць кажаны
5- 24.05.2025, 13:00
- 2,844

Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
У Жодзіне кажаны сталі няпрошанымі гасцямі ў кватэрах, і жыхарам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, піша blizko.by.
Учора ўвечары на вуліцы 8 Сакавіка гаспадыня кватэры выявіла ў сваім жыллі кажана. Яна звярнулася па дапамогу да спецыялістаў МНС.
Сёння раніцай такі інцыдэнт здарыўся на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца, злавілі аблудных жывёл і выпусцілі іх на волю ў двары дома, паведамілі ў МНС Беларусі.
