3 чэрвеня 2025, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны апанент Орбана правёў пратэставы марш у Румынію

1
Галоўны апанент Орбана правёў пратэставы марш у Румынію
ПЕТЭР МАДЗЯР

Петэр Мадзяр хацеў заручыцца падтрымкай этнічных вугорцаў, якія жывуць у гэтай краіне.

Вугорскі апазіцыйны лідар Петэр Мадзяр, старшыня партыі «Ціса», у суботу, 24 траўня, закончыў пешы марш, перасякаючы мяжу з Румыніяй.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

Акцыя была накіраваная на тое, каб заручыцца падтрымкай этнічных вугорцаў, якія жывуць у Румыніі, і звярнуцца да кансерватыўнага электарату напярэдадні парламенцкіх выбараў 2026 года.

Мадзяр рушыў у паход 14 траўня, несучы дзяржаўны сцяг Вугоршчыны ў суправаджэнні групы прыхільнікаў. У невялікіх гарадах на шляху да мяжы ён сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, абмяркоўваючы актуальныя палітычныя пытанні.

Потым раніцай 24 траўня, праз 10 дзён пасля пачатку, Мадзяр закончыў пешы паход, перасек мяжу з Румыніяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках