3 чэрвеня 2025, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі аўтаматы з каштоўнымі прызамі, але ёсць нюанс

6
У Менску заўважылі аўтаматы з каштоўнымі прызамі, але ёсць нюанс

На рэкламе - iPhone, а па факце - пластыкавая цацка.

У сталічных гандлёвых цэнтрах устаноўлены аўтаматы Lucky Box, дзе можна набыць каробку з сюрпрызам. Дзяржагенцтва "Мінск-Навіны" праверыла, які падарунак можа трапіцца і наколькі ўсё празрыста і легальна ў гэтым бізнэсе.

У апараце Lucky Box 16 ячэек. Можна абраць любую з іх, заплаціўшы 10 рублёў, прычым загадзя не ведаеш, што табе выпадзе. На стэндзе намаляваны магчымыя прызы, у тым ліку і каробка ад iPhone. Гэты намёк для тых, хто яшчэ дакладна не наважыў, ці варта выпрабоўваць лёс.

Супрацоўніца "Менск-Навін" заплаціла дзясятку і неўзабаве атрымала запаветную скрыначку. Унутры апынуўся не iPhone, а пластыкавая фігурка нейкай жывёлы, падобнай на ката.

Уладальнік аўтамата - ТАА "Вандзя", зарэгістраванае ў Менску на вул. Якубава, 10 (Ленінскі раён). Пасведчанне аб гэтым выдадзена 21 ліпеня 2020 года Мінгарвыканкамам. Ёсць і УНЗ.

Уладальнік кампаніі Алег Ваданосаў у размове з "Мінск-Навінамі" адзначыў, што яму "хаваць няма чаго". Ён падкрэсліў, што ў скрынку можа трапіцца нават iPhone і яго выява на апараце - не для адводу вачэй.

- Выйграць тэлефон сапраўды можна, - запэўніў мужчына.

Устаноўлены аўтамат праверыла Міністэрства гандлю і антыманапольнага ўрэгулявання.

"У працэсе разбору МАРГ устаноўлена размяшчэнне (распаўсюджванне) ТАА "Вандзя" ў ГЦ "Галерэя" (г. Менск, пр. Пераможцаў, 9) на апараце Lucky box неналежнай рэкламы. У сувязі з чым ТАА "Вандзя" вынесена прадпісанне аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб рэкламе".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках