3 чэрвеня 2025, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пчолы-забойцы атакавалі беларусаў

19
Пчолы-забойцы атакавалі беларусаў

Ёсць ахвяры і пацярпелыя.

У Воранаўскім раёне адбылася трагедыя: мужчына памёр пасля нападу пчол.

Падрабязнасці паведамляе Telegram-канал "Воранаўскай газеты".

Інцыдэнт здарыўся 19 траўня ў вёсцы Дайлідкі. Паведамленне аб ім паступіла 18:49 у раённы аддзел надзвычайных сітуацый.

Мужчына і жанчына паспрабавалі самастойна зняць рой пчол з галіны дрэва. Гэта і прывяло да атакі насякомых.

Пенсіянерка, якая заўважыла рой, звярнулася па дапамогу да суседзяў. Яны паспрабавалі сабраць пчол у мяшок, аднак кузуркі сталі агрэсіўнымі і шмат разоў уджалілі людзей. У выніку мужчына і жанчына страцілі прытомнасць.

Выклікалі дапамогу, але позна

Гаспадыня дома выклікала хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

А жанчыну атрымалася выратаваць. Пацярпелай паспелі аказаць першую дапамогу, яе даставілі ў рэанімацыю Воранаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На гэты момант яе жыццю нічога не пагражае.

Ратавальнікі таксама выдалілі рой з дрэва і знішчылі яго. Супрацоўнікі РАНС нагадваюць: пры выяўленні роя пчол у грамадскім месцы не варта спрабаваць яго разагнаць, лепш адразу тэлефанаваць у экстранныя службы па нумары 101.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках