8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка працуе дзве гадзіны на дзень»

50
«Лукашэнка працуе дзве гадзіны на дзень»
ФОТА: GETTY IMAGES

Беларусы, у адрозненне ад дыктатара, працавітыя.

Эканамічны блогер і вядоўца канала @belmarket.by1990 Андрэй Махоўскі ў інтэрв'ю каналу «жизнь-малина» пракаментаваў словы чыноўнікаў пра тое, што «беларускі народ жыве добра». Махоўскі звярнуў увагу на парытэт пакупніцкай здольнасці.

– Гэта калі прыбыткі вашыя лічаць з улікам таго, што вы можаце набыць. Паводле парытэту пакупніцкай здольнасці, калі браць, скажам, яшчэ 15 гадоў таму, то заробак беларускі быў прыкладна недзе 70% ад польскага. Цяпер ён 40% ад польскага. Рэальны ўзровень жыцця ў нас увесь час зніжаецца.

Блогер адзначыў, што раней прапаганда была заменчаная пад тое, каб расказваць, як у Арменіі і Малдове бедна жывуць, а мы жывем багата.

– Ну дык заробак у Арменіі і Малдове цяпер ужо вышэйшы, чым у Беларусі.

На думку Махоўскага, нізкая прадукцыйнасць працы ў Беларусі не таму, што людзі мала працуюць, а таму, што сістэма неэфектыўная.

– Таму што калі вы вось так кіруеце «Амкадорам» і вам трэба прыстроіць сваякоў, дзяцей, знаёмых, якія не будуць нічога рабіць, але будуць атрымліваць вялікі заробак, – але за іх жа нехта павінен працаваць. Гэта самае простае насамрэч – тое, што прыстройваюць чыноўнікаў на нейкія цёплыя пасады. Але ўсё астатняе таксама. Бо калі Лукашэнка пачынае размяркоўваць нешта, пераразмяркоўваць...

Прадпрыемствам проста няма чаго добра працаваць, таму што калі яны будуць занадта добра працаваць, у іх прыбытак забяруць і аддадуць яго тым, хто працуе дрэнна.

Плюс там, вядома, ёсць яшчэ тэхнічнае пераўзбраенне, тэхналогіі, якія становяцца ўсё больш прымітыўнымі.

Беларусы лянівыя ў галаве Лукашэнкі, таму што працоўны тыдзень у самога складае дні тры, напэўна, і працуе ён гадзіны дзве на дзень прыкладна.

Беларусы працуюць больш, чым многія нашыя суседзі. Беларусы больш працавітыя. Ну нездарма ж у іншых краінах, куды прыязджаюць беларусы, іх любяць наймаць на працу.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках