9 чэрвеня 2025, панядзелак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абмяркоўвае з Трампам угоду датычна зброі для Украіны

14
ЕЗ абмяркоўвае з Трампам угоду датычна зброі для Украіны
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Брусэль гатовы набыць амерыканскае ўзбраенне для УСУ.

Еўрапейскія краіны разглядаюць магчымасць набыцця амерыканскай зброі для далейшай перадачы Украіне, паколькі ўласныя арсеналы ЕЗ вычарпаныя. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў Брусэлі.

Гэты варыянт абмяркоўваецца праз асцярогу, што дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа адмовіцца ад прадаўжэння ваеннай падтрымкі Кіева. Паводле звестак агенцтва, ужо ўхваленыя пакеты дапамогі, вылучаныя ягоным папярэднікам Джо Байдэнам, могуць скончыцца да лета. Bloomberg таксама падкрэслівае, што такі крок з боку Еўропы паставіць Трампа перад дылемай: або забяспечыць ЗША буйныя прыбыткі ад вайсковых кантрактаў, або адмовіцца ад паставак, каб не «правакаваць» Расею.

Суразмоўцы агенцтва дадалі, што спадзяюцца на захаванне абмену выведнымі звесткамі паміж ЗША і Украінай. У такім выпадку, мяркуюць яны, Кіеў зможа ўтрымліваць пазіцыі, калі пры гэтым прадоўжацца пастаўкі ўзбраення.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках