У Менску BMW уляцела ў маршрутку
5- 25.05.2025, 10:51
- 4,620

Два пасажыры маршрутнага таксі дастаўленыя ў лякарню.
Аўтамабіль BMW вылецеў на сустрэчку на сталічнай вуліцы Нямізе і рэзнуўся ў маршрутку. Ёсць пацярпелыя, піша onliner.by.
– Сёння блізу 19:50 30-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Нямізе, паблізу перасячэння з праспектам Пераможцаў пры выбары хуткасці не ўзяў да ўвагі ўмовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з маршрутным таксі, – расказалі падрабязнасці ў ДАІ.
Два пасажыры маршрутнага таксі дастаўленыя ў лякарню для абследавання.
