Вайсковы набор у Нямеччыне можа быць вернуты ўжо з наступнага года
5- 25.05.2025, 11:45
- 3,424

Названая ўмова.
Міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што краіна можа разгледзець аднаўленне вайсковага набору ўжо з наступнага года, калі не атрымаецца набраць неабходную колькасць добраахвотнікаў у шэрагі ўзброеных сілаў.
Пра гэта паведамляе Reuters.
«Наша мадэль першапачаткова грунтуецца на добраахвотным удзеле. Калі настане час, калі ў нас будзе больш магчымасцяў, чым добраахвотная рэгістрацыя, тады мы можам прыняць пастанову зрабіць яе абавязковай», – адзначыў Пісторыюс.
Паводле ягоных словаў, новы законапраект можа пачаць дзеянне ўжо з 1 студзеня 2026 года.
Камандзір Аддзела ўнутранай бяспекі Нямеччыны Андрэас Хенэ таксама падтрымаў набор на ваенную службу.
«Мы сталі на правільны шлях, але цяпер нам трэба паскорыць тэмпы. З гледзішча абсталявання, пашырэння інфраструктуры і, перш за ўсё, персаналу», – сказаў ён.