3 чэрвеня 2025, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі вялізнага павука-птушкаеда

11
У Менску знайшлі вялізнага павука-птушкаеда

Ягоная радзіма – Паўднёвая Амерыка.

У Менску ратавальнікі МНС злавілі вялізнага павука, якога ў горадзе знайшлі мінакі, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Яна Чачота 24 траўня. Двое падлеткаў паблізу дома №7 знайшлі проста на вуліцы вялізнага павука, якія звычайнай у жывой прыродзе ў Беларусі не сустракаюцца. Школьнікі патэлефанавалі ў МНС.

Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, злавілі і ізалявалі павука. Цяпер яшчэ вызначаецца яго від, але ён падобны на павука з роду Lasiodora. Месцам рассялення такіх вялікіх павукоў-птушкаедаў з'яўляецца Паўднёвая Амерыка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках