Расея нанесла рэкордны ўдар па Украіне
11- 25.05.2025, 12:56
- 7,304

У атацы ўдзельнічалі 298 БПЛА.
У ноч на 25 траўня (з 21:40 24 траўня) расейскія войскі ажыццявілі камбінаваны ўдар па Украіне з ужываннем 367 сродкаў паветранага нападу. Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.
РФ запусціла па Украіне:
дзевяць балістычных ракетаў «Іскандэр-М/KN-23» (раён пускаў – Курская вобл. – РФ);
55 крылатых ракетаў паветранага і марскога базавання Х-101, Калібр з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95, ТУ-160 (раёны пускаў – Саратаўская вобл., Акваторыя Чорнага мора);
адну крылатую ракету Х-22 з самалёта Ту-22М3 з паветранай прасторы над акваторыяй Чорнага мора;
чатыры кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69 з самалётаў тактычнай авіяцыі (пускі з паўночнага кірунку);
298 ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікі-імітатары розных тыпаў з кірункаў: Бранск, Мілерава, Курск, Арол, Прыморска-Ахтарск – РФ. Гэта найбольшая колькасць дронаў, якую ўжыла РФ супраць Украіны з лютага 2022 года.
Папярэдні антырэкорд быў зафіксаваны 18 траўня. Тады расейскія войскі атакавалі 273 ударнымі БПЛА.