3 чэрвеня 2025, aўторак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: УСУ сталі грознай сілай

2
FT: УСУ сталі грознай сілай

Расейскі наступ не будзе паспяховым.

Уздоўж больш як 1000-кіламетровай лініі фронту краіна-агрэсарка Расеі перагрупоўвае войскі перад тым, што вайскоўцы і аналітыкі расцэньваюць як падрыхтоўка да новага буйнога наступу ў найбліжэйшыя месяцы.

Пра гэта ў нядзелю, 25 траўня, піша The Financial Times, аналізуючы сітуацыю на полі бою пасля актывізацыі дыпламатычных намаганняў ва ўрэгуляванні вайны РФ супраць Украіны.

Як адзначаецца ў публікацыі, украінскія афіцыйныя асобы і салдаты не маюць ілюзій наконт хуткага заканчэння баёў. Паводле іхніх словаў, сустрэча ў Турцыі з расейскай дэлегацыяй 16 траўня пераканала перамоўнікаў ад Украіны, што мір усё яшчэ з'яўляецца аддаленай перспектывай і Масква не праяўляе ніякіх прыкметаў памяншэння атак або саступак. Пры гэтым нестабільная падтрымка Украіны з боку ЗША толькі надала смеласці расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, піша FT.

Украінскія сілы на ўсходнім фронце фіксуюць, як расейская пяхота здзяйсняе штурмавыя дзеянні на матацыклах, багі і электрасамакатах. Саід Ісмагілаў – былы муфтый Духоўнага кіравання мусульманаў Украіны «УММА», лейтэнант 57 АМПБр – параўноўвае акупантаў з «роем саранчы», якія дзейнічаюць «не адной вялікай хваляй, а бясконцай плынню». Паводле ягоных словаў, ворагу пляваць на страты, і «яны проста прадаўжаюць наступаць… не за кіламетры, а за метры».

У апошнія тыдні баявыя дзеянні ўзмацніліся ў раёне Пакроўска і Канстанцінаўкі Данецкай вобласці, націскаючы на апорныя пункты Краматорска і Славянска, набліжаючыся да межаў Днепрапятроўскай вобласці.

Аднак украінцы «застаюцца грознай сілай у абароне», сказаў у каментары выданню ваенны аналітык з Вены Франц-Штэфан Гадзі. Паводле ягоных словаў, можна чакаць паступовага прасоўвання войскаў РФ, «але ніякіх немінучых крахаў, ніякага абвальвання лініі фронту». Сілы абароны Украіны цяпер значна менш залежныя ад Амерыкі ў пастаўках артылерыі, паколькі актывізавалася Еўропа. Аналітык падкрэсліў, што ў РФ ёсць перавага ў артылерыйскім агні, але нязначная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках