8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РасСМІ: Украінскія дроны атакавалі гелікаптэр Пуціна

38
РасСМІ: Украінскія дроны атакавалі гелікаптэр Пуціна

У час ягонага візіту ў Курскую вобласць.

Гелікаптэр Пуціна знаходзіўся ў эпіцэнтры адбіцця маштабнага нападу ўкраінскіх беспілотнікаў. Пра гэта, як піша РБК, у эфіры тэлеканала «Расея» расказаў камандзір дывізіі СПА Юры Дашкін, у зоне адказнасці якога знаходзіцца рэгіён.

Паводле словаў Дашкіна, падчас візіту Пуціна ў Курскую вобласць украінскія вайскоўцы пачалі «беспрэцэдэнтную атаку з беспілотнымі лётнымі апаратамі».

«Мы адначасова вялі супрацьпаветраны бой і гарантавалі бяспеку ў паветры пралёту гелікаптэру прэзідэнта. [Гелікаптэр быў] фактычна ў эпіцэнтры адбіцця масаванага нападу беспілотнікаў ворага», – заявіў Дашкін.

Як раней паведамлялася, Пуцін наведаў Курскую вобласць 20 траўня.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках