7 чэрвеня 2025, Субота, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром Мігалава

2
Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром Мігалава

Расейцы эвакуявалі самалёты.

Узброеныя сілы Украіны ў ноч на 25 траўня атакавалі Расею 110 беспілотнікамі, паведаміла Мінабароны РФ. Паводле інфармацыі ведамства, 16 дронаў былі знішчаныя над Тульскай вобласцю, па 14 - над Бранскай і Калужскай, па 13 - над Маскоўскай і Цвярской. Таксама па 10 беспілотнікаў збілі над Белгародскай і Курскай абласцямі, восем - над Арлоўскай, два - над Смаленскай. Яшчэ па аднаму робату ліквідавалі над Ліпецкай, Ніжагародскай і Наўгародскай абласцямі.

Пад Цвер'ю цэллю УСУ быў аэрадром Мігалава, дзе дыслакуецца 196-ы вайскова-транспартны авіяцыйны полк. Аб нападзе на аднайменны раён паведаміў губернатар Ігар Рудзеня. Ён заявіў, што «разбурэнняў жылых пабудоў няма» і ніхто не пацярпеў. Між тым у сеціве з'явіліся кадры з густым чорным дымам ля аэрадрома і працай СПА.

Канал «ВЧК-ОГПУ» распавёў аб эвакуацыі самалётаў. Паводле адкрытых звестак, у Мігалаве таксама дыслакуецца «224-ы Лётны атрад», які з'яўляецца даччынай структурай Мінабароны. У 2023 годзе ён разам з 41 самалётам трапіў пад блакавальныя санкцыі ЗША за перавозку асабовага складу і тэхнікі ПВК «Вагнер». Таксама атрад знаходзіцца ў чорных спісах ЕЗ і Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках