Падчас Курскай аперацыі Украіна ўзяла ў палон 971 расейскага вайскоўца
2- 25.05.2025, 17:03
- 2,356

Лічбу агучыў Генштаб УСУ.
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што падчас Курскай аперацыі Украіна ўзяла ў палон 971 расейскага вайскоўца.
Аб гэтым паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны ў каментары абмену палоннымі 1000 на 1000.
«Для вызвалення нашых людзей з варожых засценкаў Сілы абароны ўвесь час папаўняюць „абменны фонд“ расейскімі салдатамі і афіцэрамі. Найбольш дзейснай у гэтым плане стала Курская наступальная аперацыя. Так, у перыяд з 6 жніўня 2024 года да 25 траўня 2025 года нашы абаронцы ўзялі ў палон 971 вайскоўца ўзброеных сіл РФ. Сілы абароны Украіны і ў далейшым працягваюць актыўныя дзеянні на тэрыторыі Курскай вобласці», - гаворыцца ў заяве Генштаба.
Там таксама адзначылі, што ворага, якія перасягае колькасна, можна перамагчы толькі нестандартнымі развязаннямі і курская кампанія стала менавіта такім нечаканым і асіметрычным ходам, паспяховасць якога прызнаная светам.