Маскоўскія аэрапорты Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі прыпынілі палёты
3- 25.05.2025, 18:16
- 3,838

Сталіцу РФ атакуюць беспілотнікі.
Маскоўскія аэрапорты Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі часова перасталі прымаць і адпраўляць рэйсы. Гэта было зроблена "для гарантавання бяспекі палётаў", паведаміў прадстаўнік расавіяцыі Арцём Каранякоў.
Удзень у нядзелю мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў аб трох беспілотніках, якія ляцелі на сталіцу РФ. З ягоных звестак, іх збілі сістэмы СПА. Іншых падрабязнасцяў Сабянін не падаў.
Уночы на 25 траўня маскоўскія аэрапорты некалькі разоў прыпынялі палёты.