4 чэрвеня 2025, Серада, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Банк Шродэра перастаў залічваць яму заробак з Расеі

14
Bild: Банк Шродэра перастаў залічваць яму заробак з Расеі

На рахунак экс-канцлера Нямеччыны кожныя паўгода прыходзілі амаль 200 тысяч еўраў ад Nord Stream 2.

Банк Sparkasse больш не прымае на рахунак экс-канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра пераводы ад кампаніі-аператара трубаправода "Паўночнага струменю-2" Nord Stream 2 – а менавіта ягоны заробак як прадстаўніка і кіраўніка наглядальнай рады расейскай кампаніі. Пра гэта ў нядзелю, 25 траўня, са спасылкай на дасведчаныя крыніцы піша таблоід Bild. У банку адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

Са звестак Bild, на рахунак Шродэра ў Sparkasse Гановера кожныя паўгода прыходзілі блізу 200 тысяч еўраў ад Nord Stream 2. Заробак звычайна паступаў з Люксембурга. З сярэдзіны 2024 года банк перастаў прымаць гэтыя пералічэнні і адпраўляе іх назад адпраўніку. У лісце Sparkasse паведаміла Шродэру, што санкцыі ЗША могуць ударыць па банку, калі ён працягне залічваць грошы на ягоны рахунак, сцвярджае Bild. Пры гэтым сам экс-канцлер не знаходзіцца ні ў адным санкцыйным спісе, паказвае выданне.

Таблоід звяртае ўвагу, што за некалькі тыдняў да ўвядзення абмежаванняў у чэрвені 2024 года апантаны крытык Шродэра, обер-бургамістр Гановера Беліт Онай з партыі "зялёных" заняў пасаду старшыні рады дырэктараў Sparkasse Hannover. У 2022 годзе Онай хацеў пазбавіць Шродэра звання ганаровага грамадзяніна Гановера з-за таго, што ён захаваў бізнэс-сувязі з Расеяй пасля пачатку ўварвання ва Украіну. Прадстаўнік Оная адмовіўся ад каментароў, піша Bild.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках