7 чэрвеня 2025, Субота, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Сонцам заўважылі аб'ект большы за Зямлю, падобны да птушку

21
Над Сонцам заўважылі аб'ект большы за Зямлю, падобны да птушку

Фотафакт.

Навукоўцы зрабілі здымак з космасу з выявай аб'екта, падобнага да птушкі, памеры якога больш як у 10 разоў пераўзыходзяць памер Зямлі, паведамляе прэс-служба Лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН.

Здымак быў зроблены з тэлескопаў LASCO 24 траўня а 10:00 паводле сусветнага часу (UTC) ці а 14:00 паводле Менску.

«На выяве як быццам бы выразна бачная «птушка» або «лятальны апарат» з «палымяным следам», які цягнецца за ім. Памер крыла «птушкі» амаль 150 тысяч км», - гаворыцца ў паведамленні.

Адлегласць ад Сонца да загадкавага аб'екта складае амаль 2 млн км, а яго памер «больш як у 10 разоў пераўзыходзіць памер Зямлі». Навукоўцы таксама прапанавалі абмеркаваць і з навуковага пункту гледжання падабраць тлумачэнні, што менавіта магло патрапіць на атрыманы здымак.

«У выглядзе выключэння дапускаюцца абсалютна ўсе версіі і любыя абмеркаванні, уключаючы іншапланетнікаў, плазменнае жыццё і тэорыі змовы», – жартам прапанавалі навукоўцы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках