Зяленскага запрасілі на саміт NАТО ў Гаазе
21- 25.05.2025, 19:09
- 5,952

Там таксама будзе Трамп.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў запрашэнне ўзяць удзел у саміце NАТО, які адбудзецца 24 чэрвеня ў Гаазе. У мерапрыемстве таксама плануе ўзяць удзел прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Пра гэта заявіў міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс, паведамляе WNL.
Міністр абароны Нідэрландаў пацвердзіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыме ўдзел у саміце NАТО ў Гаазе 24 чэрвеня.
Са слоў Брэкельманса, прэзідэнт Зяленскі таксама будзе прысутнічаць ад імя Украіны.
" NАТО глядзіць, дзе ў праграме Зяленскі можа мець добрае месца", - сказаў ён.
Аднак аб тым, ці сустрэнуцца Трамп і Зяленскі ў Гаазе, ён пакуль не наважваецца сказаць.