3 чэрвеня 2025, aўторак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмен-рэспубліканец: Украіну трэба ўзброіць да зубоў

21
Кангрэсмен-рэспубліканец: Украіну трэба ўзброіць да зубоў

Актывы РФ - канфіскаваць.

Чальцы Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканец Дон Бэйкан пасля масаваных абстрэлаў Расеяй Украіны ў гэтыя выходныя адпрэчыў ідэю мірных перамоў з РФ і заклікаў да смелых крокаў.

Пра гэта Бэйкан напісаў у сацсетцы Х.

Бэйкан, вядомы сваёй сімпатыяй да Украіны, адрэагаваў на звесткі аб колькасці выкарыстаных Расеяй дронаў і ракет для ўдараў па Украіне ўночы на суботу і нядзелю.

“Надышоў час для сумленнасці. Мірныя перамовы не маюць ніякага ўплыву на Пуціна”, - падкрэсліў Бэйкан.

Паводле ягоных слоў, Крэмль працягвае агрэсію, маючы на мэце падпарадкаваць Украіну, і не спыніцца, пакуль не сутыкнецца з рашучым супрацівам.

“Яго (Пуціна) мэта - дамінаваць над Украінай, і ён не спыніцца, пакуль не зразумее, што не можа перамагчы”, - падкрэсліў кангрэсмен.

Ён заклікаў ЗША і супольнікаў дзейнічаць бескампрамісна: "ЗША і саюзнікі павінны ўзброіць Украіну да зубоў, увесці максімальныя санкцыі супраць Расеі і канфіскаваць 300 мільярдаў даляраў расейскіх актываў за мяжой".

Бэйкан з'яўляецца адным з самых паслядоўных прыхільнікаў Украіны сярод амерыканскіх заканадаўцаў. У сакавіку 2025 года ён апублікаваў артыкул у The New York Times, у якім раскрытыкаваў занадта мяккае стаўленне адміністрацыі Трамп да Расеі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках