Сілавікі зладзілі аблаву на папулярным рынку Менска
3- 25.05.2025, 20:47
- 17,142

Гаворка ідзе пра цэнтр "Экспабел".
Праваахоўныя органы наляцелі на адзін з самых папулярных рынкаў Менска і сталічнага раёна.
Гаворка ідзе аб цэнтры "Экспабел".
Рэйд праводзілі супрацоўнікі ўправы грамадзянства і міграцыі УУС Мінаблвыканкама супольна з Менскім РУУС.
Праверкі тычыліся легальнай працы замежнікаў.
Глядзелі дакументы ў 18 суб'ектаў гандлю і 48 працоўных мігрантаў.
Парушэнняў было шмат. Сем замежнікаў і два працадаўцы не выконвалі заканадаўства.
«Накладзеныя адміністрацыйныя спагнанні ў выглядзе штрафу. З правапарушальнікамі праведзены прафілактычныя гутаркі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе УУС Менаблвыканкама.