У Татарстане і Тульскай вобласці РФ прагрымелі выбухі
8- 26.05.2025, 7:32
- 11,244

Украінскія дроны атакавалі горад Елабуга, дзе збіраюць «Шахеды».
Уночы ў панядзелак, 26 траўня, У Татарстане і Тульскай вобласці РФ прагрымелі выбухі. Расейскія Telegram-каналы паведамляюць пра атаку беспілотнікаў і працу СПА, заўважыў New Voice.
Расейскі Telegram-канал Shot паведамляе, што ў горадзе Елабуга (Татарстан) мясцовыя жыхары чулі серыю выбухаў у небе і працу сістэм СПА. З іх слоў, выбухі пачалі раздавацца прыкладна а 22:40 паводле мясцовага часу. Перад гэтым быў закрыты аэрапорт у Ніжнякамску - цяпер ён не прымае і не адпраўляе рэйсы.
У Елабузе размешчаны завод вытворчасці шахедаў - ударных дронаў Shahed-131/136.
БПЛА таксама атакавалі Тульскую вобласць. Як паведамляе расейскі Telegram-канал Mash, у выніку атакі ў рэгіёне адбылося масавае адключэнне святла. Перад гэтым у небе над рэгіёнам прагрымела блізу 14 выбухаў. Адключэнне электраэнэргіі зафіксавалі ў горадзе Алексін і некалькіх раёнах Тулы — святло знікла на сямі вуліцах.