У расейскім дроне, які прыляцеў ва Украіну, знайшлі цыдулку ад «інжынера, які спачувае»
16- 26.05.2025, 20:22
- 48,534

У ЦПД адрэагавалі.
Украінскія інжынеры заявілі, што знайшлі цыдулку ў расейскім дроне, які атакаваў краіну - у ёй гаварылася аб новай схеме кіравання беспілотнікамі. Аб гэтым піша The Economist.
У запісцы быў намёк на тое, што расейскія беспілотнікі зараз кантралююцца з дапамогай тэлеграм-ботаў. Гэтыя робаты ў рэальным часе адпраўляюць аператарам звесткі аб палёце і відэасігнал.
The Economist піша, што цыдулку, як мяркуецца, пакінуў «расейскі інжынер які спачувае Украіне».
Са слоў кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэя Каваленкі, гісторыя пра «цыдулкі ў дронах» і кіраванне праз Telegram-боты - гэта «вядома нешта».
Ён дадаў, што некаторыя «Шахеды» яшчэ з мінулага года кіруюцца дыстанцыйна, з выкарыстаннем камер, і што ў гэтым няма нічога сенсацыйнага, бо такія беспілотнікі рэгулярна збіваюць.