Макрон заклікаў Трампа націснуць на Расею санкцыямі
- 26.05.2025, 18:15
- 1,812

Прэзідэнт ЗША павінен перайсці ад крытыкі ў адрас РФ да дзеянняў.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон спадзяецца, што "гнеў" яго амерыканскага калегі Дональда Трампа ў дачыненні да Расеі "перарасце ў дзеянні". Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас візіту ў В'етнам, паведамляе BFM TV.
"Я спадзяюся, што абурэнне, якое ён [Трамп] выказаў і якое мы падзяляем, дазволіць Злучаным Штатам разам з еўрапейцамі прыстрашыць зусім іншым і значна больш маштабным пакетам санкцый, які дазволіць нам стрымаць Расею і нарэшце пакласці канец канфлікту", — сказаў Макрон.
Гаворка ідзе аб рэакцыі Трампа на расейскія ўдары па аб'ектах ва Украіне, у тым ліку з выкарыстаннем комплексу «Іскандэр». У адказ на гэта амерыканскі прэзідэнт заявіў, што цяпер "абсалютна" дакладна разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі.