2 чэрвеня 2025, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бэціс» — «Чэлсі»: названы фаварыт фіналу Лігі канферэнцый

1
«Бэціс» — «Чэлсі»: названы фаварыт фіналу Лігі канферэнцый

Сустрэча пройдзе ў польскім Вроцлаве.

28 траўня адбудзецца фінал трэцяга па статусе еўракубка - Лігі канферэнцый. У ім згуляюць гішпанскі "Бэціс" і ангельскі "Чэлсі". Сустрэча пройдзе ў польскім Вроцлаве і пачнецца а 22:00 паводле Менску.

Букмекеры ўважаюць фаварытам ангельскі клуб. На перамогу "Чэлсі" ў асноўны час можна зрабіць стаўку з каэфіцыентам 1.80.

Шанцы гішпанцаў ацанілі каціроўкай 4.80, а нічыя паводле вынікаў 90 хвілін матча ідзе за 3.65.

Паставіць на поспех ангельцаў з улікам магчымых авертайму і серыі пенальці можна за 1.40, а на тое, што трафей над галавой узнімуць гульцы "Бэціса", прапануюць каэфіцыент 3.05.

Аналітыкі не ўпэўненыя ў тым, што гульня будзе дзейснай. На ТВ 2.5 галы можна паставіць за 1.95, а зваротны зыход ідзе за 1.85. На тое, што абедзве каманды заб'юць, даступны заклад з каэфіцыентам 1.88.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках