«Рэал» афіцыйна прадставіў Хабі Алонса новым галоўным трэнерам
- 26.05.2025, 19:47
- 1,232

Гішпанец вярнуўся ў клуб, за які ў мінулым выступаў.
Мадрыдскі "Рэал" правёў прэзентацыю новага галоўнага трэнера Хабі Алонса.
43-гадовы спецыяліст выступіў на прэс-канферэнцыі:
"Гэта асаблівы дзень, які я адзначу ў сваім календары на ўсё жыццё. Шчаслівы знаходзіцца тут - у месцы, якое лічу сваім домам. Мая сувязь з "Рэалам" ніколі не перарывалася. Ёсць адчуванне, што гэта пачатак новай эпохі. Дзякуй прэзідэнту Фларэнціна Перэсу за давер».
✨ #WelcomeXabi ✨ pic.twitter.com/525kGjALOs
— Real Madrid C.F. 🇬🇧🇺🇸 (@realmadriden) May 26, 2025
Алонса паспяхова выступаў за "Рэал" з 2009-га да 2014-а года перад пераходам у "Баварыю". Алонса вярнуўся ў клуб з "Баера", які ён прывёў да перамогі ў чэмпіянаце, Кубку і Суперкубку Нямеччыны пазамінулага сезона. Тады яго каманда аформіла рэкордную серыю з 51 матча без паразаў.
Мінулым настаўнікам "Рэала" быў Карла Анчалоці, які зараз будзе ўзначальваць нацыянальную каманду Бразіліі.
🤍 #WelcomeXabi 🤍 pic.twitter.com/W02fjqUMqe
— Real Madrid C.F. 🇬🇧🇺🇸 (@realmadriden) May 26, 2025