У Шчучынскім раёне злодзей вынес з чужога дома 95 тысячаў рублёў, не ўзламаўшы ніводнага замка
5- 26.05.2025, 20:34
- 11,818

Як яму гэта ўдалося.
Крымінальную справу за крадзеж буйных грошай распачалі ў дачыненні да 37-гадовага мужчыны. Падрабязнасці злачынства паведамілі ў МУС.
Грошы зніклі з дома 52-гадовага жыхара Шчучынскага раёна. Аператыўнікі, якія прыбылі на месца, знайшлі сляды рук. Праз іх і знайшлі падазраванага – 37-гадовага мужчыну.
«Фігурант растлумачыў, што зрабіў дублікат ключа ад кватэры пацярпелага, у яго адсутнасць пракраўся ў жыллё і выкраў больш за 95 тысячаў рублёў у эквіваленце. Частку грошай паспеў выдаткаваць на асабістыя патрэбы, астатняе канфіскаванае і будзе вернутае ўладальніку», – расказалі ў МУС.
Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
