6 чэрвеня 2025, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія выпускнікі здалі першы ЦЭ

Беларускія выпускнікі здалі першы ЦЭ

Траіх не пусцілі, 146 не прыйшлі.

У панядзелак, 26 траўня, у Беларусі прайшоў першы цэнтралізаваны іспыт у прадметах на выбар. Удзел у ім узялі 56778 адзінаццацікласнікаў – гэта 99,7% ад колькасці зарэгістраваных. Такія звесткі агучылі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Для праходжання ЦЭ сёлета зарэгістраваліся 56 932 выпускнікі, што крыху больш, чым у 2024 годзе (55 667). Ад экзаменаў былі вызваленыя 478 вучняў, у тым ліку 302 навучэнцы і 176 пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды.

На іспыт не прыйшлі 146 чалавек – прычыны няяўкі: хваробы і ўдзел у спартовых спаборніцтвах. Яшчэ траіх не дапусцілі да ЦЭ праз адсутнасць пашпарта (летась такіх было двое).

Абавязковы іспыт у беларускай ці расейскай мове выпускнікі здадуць 29 траўня.

Вынікі агучаць 11 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках