Спадарожнікавыя здымкі паказалі слабасць расейскага войска
3- 27.05.2025, 10:47
- 16,108

Складскія запасы вайсковай тэхнікі заканчваюцца.
Спадарожнікавыя здымкі засведчылі, што на складзе Омскага аўтабранетанкавага інстытута практычна скончыліся запасы вайсковай тэхнікі, заўважыў украінскі рэсурс Militarnyi.
У 2021 годзе на гэтай пляцоўцы захоўвалася блізу 120 танкаў, 89 БТРаў, 41 БМП і 54 гарматы «Рапіра», але на здымках за красавік 2025 года відаць, што ўся гэтая тэхніка ўжо вывезена. Засталося толькі некалькі дзясяткаў грузавікоў і інжынерных машын.
Гэты інстытут - адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Расеі, якое рыхтуе спецыялістаў у галіне рамонту і абслугоўвання бранятэхнікі. Тое, што тэхніку пачалі забіраць нават са складоў навучальных устаноў, сведчыць пра сур'ёзныя праблемы з запасамі ў расейскім войску.


Аналітыкі зафіксавалі, што тэмпы рамонту і вяртання танкаў у строй з 2022 да 2025 года значна знізіліся. Калі раней штогод раскансервавалі тысячы танкаў, то за апошні год толькі 342. Усё гэта сведчыць пра тое, што расейцам складана знаходзіць тэхніку ў добрым стане для рамонту, і заводы працуюць павольней.
Да пачатку 2025 года на асноўных базах заставалася толькі каля 3,5 тысячы танкаў, пры гэтым колькасць танкаў у рамонце на заводах пачала змяншацца.