Кіраўнік МЗС Нямеччыны зрабіў заяву аб перадачы Украіне Taurus
29- 27.05.2025, 12:01
- 31,736

Вадэфуль адказаў на абурэнні Крамля
Улады Нямеччыны не будуць інфармаваць грамадскасць аб пастаўках Украіне пэўных відаў зброі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль, адказваючы на пытанне аб тым, ці надышоў час для паставак нямецкіх крылатых ракет вялікай далёкасці Taurus, піша RND.
З ягоных слоў, урад Нямеччыны не дасць Пуціну магчымасці даведацца, што мы напраўду робім. Пры гэтым ён падкрэсліў, што дапамога дасць Украіне магчымасць эфектыўна сябе абараніць.
Вадуфуль таксама адказаў на абурэнні Крамля наконт зняцця абмежавання на дальнабойнасць пастаўлянай Украіне зброі, пра што раней заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц.
Ён заявіў, што ў Пуціна было некалькі магчымасцяў сесці за стол перамоў, але ён іх не выкарыстаў.
«Мы заўсёды давалі зразумець, што такія паводзіны не застанецца без наступстваў», — дадаў Вадэфуль, падкрэсліўшы, што Нямеччына працягне аказваць Украіну вайсковую падтрымку, «каб яна магла абараніць сябе і перашкодзіць расейскаму агрэсару паспяхова прадаўжаць вайну».