6 чэрвеня 2025, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Надумала паглядзець, чым займаецца ейная мама»

15
«Надумала паглядзець, чым займаецца ейная мама»

Мянчанка раскрыла злачынства дзякуючы камеры відэаназірання.

У Менску жанчына раскрыла злачынства, усталяваўшы камеры для назірання за паджылай маці. Падрабязнасці ў пракуратуры расказалі агенцтву «Минск-Нововсти».

Фігурантам крымінальнай справы стаў 21-гадовы раней несудзімы замежнік, які прыехаў з братам у Менск на заробкі. Мужчыны купілі на рынку ў Ждановічах посуд, узялі ў арэнду аўто і паехалі па горадзе шукаць пакупнікоў, каб рэалізаваць тавары значна даражэй.

У Фрунзенскім раёне на вуліцы Брыкета яны ўбачылі двух пенсіянерак і сталі ўгаворваць іх купіць у іх посуд. Адну жанчыну ўгаварылі на куплю патэльні за 100 беларускіх рублёў і разам пайшлі ў ейную кватэру.

У гэты ж момант дачка жанчыны надумала даведацца, чым займацца яе паджылая мама. Яшчэ раней мянчанка ўстанавіла ў кватэры 89-гадовай маці, якая пакутуе на дэменцыю, камеры відэаназірання. А цяпер убачыла, што ў кватэры пенсіянеркі знаходзіцца незнаёмец, які да таго ж лазіць па шафах і тумбах. Адразу ж яна патэлефанавала ў міліцыю.

Аператыўнікі затрымалі злодзея, які выкраў ювелірныя ўпрыгажэнні на агульную суму амаль 9300 беларускіх рублёў.

Суд прызнаў фігуранта вінаватым у замаху на крадзеж (ч.1 арт. 14, ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і прысудзіў да двух гадоў зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Паводле закону аб амністыі яго вызвалілі ад пакарання часткова - на 1 год.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках