У Беларусі забаранілі расейскую «магію Усходу»
7- 27.05.2025, 10:25
- 1,920

У заправе з РФ выявілі бактэрыі кішачнай палачкі.
Спецыі для нявострай карэйскай морквы гандлёвай маркі «Магія Усходу» апынулася ў спісе небяспечнай прадукцыі. Дзяржстандарт забараніў прадаваць яе ў Беларусі з 22 траўня, яна таксама павінна быць канфіскаваная з абарачэння.
Заправу вырабляе маскоўскае ТАА ПК «АРЫКОН-ПРА».
Прадукцыя не прайшла праверку на бяспеку: у ёй выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы) і сульфітрэдуцыйныя кластрыдыямы.
