6 чэрвеня 2025, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве спрабавалі выявіць «моўны пароль» беларусаў

23
У сеціве спрабавалі выявіць «моўны пароль» беларусаў

Як зразумець, што чалавек з нашай краіны?

Днямі карыстальніца Threads папрасіла сваіх падпісчыкаў напісаць "адно слова, каб усе зразумелі, што вы з Беларусі". Ідэя спадабалася многім. У допіса больш за 90 тысяч праглядаў, а пад ім - звыш 600 версій, піша «Зеркало».

Версіі, што прапаноўвалі пад допісам, можна падзяліць на дзве вялікія групы. У адной — словы, у другой - фразы.

Да слоў, дзякуючы якім карыстальнікі лёгка б ідэнтыфікавалі беларуса, удзельнікі гутаркі аднеслі:

афэлак;

шуфлядка;

“Калыханка”;

пыска;

падабайка;

байка;

Паца-Ваца;

капучына;

жэстачайшэ;

швэндацца;

жменька;

бурак;

даляр.

У спіс фраз увайшлі:

"Беларус пазнае беларуса з двух літарах MF (гаворка пра Mark Formelle. – заўвага рэд.)»;

"Гэта колькі ў далярах?”;

"Хавайся ў бульбу";

"Жуй бацвінне";

"Цырк на дроце";

"У цябе ссабойка або пайшлі на абед?»;

"Агульная млявасць і абыякавасць да жыцця”;

"Нешта нейкае";

"А можа так і трэба?”;

"Дай буську";

"Абы што і з боку банцік".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках