«Ніхто з моманту перасячэння мяжы іх не спыніў?»
11- 27.05.2025, 21:22
- 29,878

Беларусы выказаліся пра перастрэлку расейскіх сілавікоў у Воршы.
Раніцай 26 траўня на дарозе Ворша-Віцебск адбылася перастрэлка паміж двума расейцамі. У выніку адзін з іх застрэліў другога.
Абодва нібыта былі высокапастаўленымі супрацоўнікамі расейскай паліцыі — адзін маёр, другі падпалкоўнік. На адным з аўто не было нумарных знакаў.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах эмацыйна адрэагавалі на здарэнне.
«Скажыце, а ўжо можна без нумароў ездзіць? Ніводны мент з моманту перасячэння мяжы іх не спыніў?»
«На танку і з пісталетам можна і без нумароў. У такіх запушчаных выпадках толькі кантралёры са «Стугнай» ці нейкім іншым супрацьтанкавым сродкам могуць «аштрафаваць».
«А мянтам беларускім галоўнае, каб не іх валілі.
«Думаю, што пацыенты збіралі даніну з гульнявых казіно на трасе. Уехалі праз Чырвоную горку, выязджаць надумалі праз Рудню, але чагосьці не падзялілі».
«Сіняпальцы самазванец ператварыў Беларусь у адстойнік для маньякаў, тэрарыстаў, уладальнікаў казіно і іншай поскудзі. Краіна-санаторый для ўсіх тыпаў маргіналаў з РФ».
«Гэта паказвае поўную тупасць улады ў Беларусі. Такіх разборак «русні» ў Беларусі будзе станавіцца ўсё больш, як і павышэння ўзроўню выкарыстання зброі таксама».
«Прахадны двор для расейскіх сілавікоў».
«Чакаю, калі ж расейскія сілавікі пачнуць адціскаць адціснутыя бізнэсы ў беларускіх сілавікоў».
«Два маскалі страляюць адзін у аднаго пад Воршай.
«Самае галоўнае пытанне: дзе памежны і мытны кантроль на расейскай мяжы, што яны спакойна прыязджаюць у чужую краіну са зброяй».